Лидерка беларусских демсил Светлана Тихановская не уверена, что после всего, что ее супруг Сергей Тихановский озвучил в своих стримах, она видит возможность продолжать с ним семейные отношения. Об она заявила в интервью «Нашай Ніве».
«Я не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што я ад Сяргея пачула за яго стрымы, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных стасункаў. Я маю на ўвазе сямейных. Бо палітычна — калі ёсць агонь, калі ёсць пэўны паважлівы тон, то можна, канечне, працаваць. Сяргей мае талент даносіць пазіцыю, мае талент размаўляць з беларусамі. І калі б гэта было ў канструктыўным рэчышчы ў рамках агульнай стратэгіі, то гэта магчыма. А што тычыцца асабістага, то я не ўпэўненая», — заявила Тихановская.
Лидерка демсил также прокомментировала ситуацию с Офисом объединенных демократических сил, идею которого она, по словам Сергея Тихановского, изначально поддержала.
«Так, Сяргей звярнуўся да мяне, я з ім размаўляла. Я не ведаю, чаму ён, напрыклад, не зачытаў мой адказ — я яму проста сказала, што калі ты бачыш і адчуваеш у сабе моц абмяркоўваць стратэгічныя накірункі, стратэгічныя рашэнні, то гэта магчыма, толькі калі ты перастанеш абражаць людзей навокал. Такі быў мой адказ. Гэта не тое што ўмова, але я б хацела, канечне, каб змяніўся тон гэтых прамоваў. А агулам я не супраць і перамоваў, і супольных стратэгічных сесій. Але калі я разумею, што людзі туды прыйдуць і будуць чуць абразы, я так працаваць не змагу. Нават калі гэта мой муж», — заявила лидерка демсил.
Тихановская отметила, что не знает, что стало первопричиной обиды ее супруга, после чего он начал проводить стримы с резкой критикой жены.
«Я не магу казаць за Сяргея, але першапачаткова ён мае такі асабісты характар. Я вельмі-вельмі чакала яго з турмы, і калі ён выйшаў, я думала, што мы станем побач, мы разам будзем працаваць на агульныя мэты. Я разумею, што ён кажа, што яму ніхто нічога не прапаноўваў і гэтак далей. Я не буду ў гэтым капацца, бо заўжды ёсць у кожнага свая праўда. Але ёсць па фактах, што ён пачаў аддаляцца. Ён не хацеў са мной інтэрв'ю даваць, тыпу „ну я асобны“ — добра, ты асобны. Потым ён вырашыў з’ехаць у Амерыку для ўдасканальвання мовы, вучыцца — добра. Але ж, ведаеце, што я заўважыла? Што тыя патэрны паводзін, якія ў яго былі ў нашай сям'і да 2020 года, паўтараюцца. А з такім я ўжо мірыцца не магу», — заявила Тихановская.
На уточняющий вопрос, идет ли речь о «позиции силы с его стороны», Тихановская не захотела отвечать подробно.
«Без падрабязнасцяў, але стыль і камунікацыі, і паводзінаў… Я чамусьці для сябе вырашыла, што гэта зменіцца. Яно не змянілася. І я аднойчы з ім пагаварыла, што не бачу, што мы можам працягваць адносіны, калі ты сябе так паводзіш. Ён прапанаваў узяць перапынак, вызначыць перыяд у шэсць месяцаў, каб паглядзець, як мы зможам далей рухацца. Я маю на ўвазе ў рамках сям'і, у асабістых адносінах. А потым здарыўся жнівень, ці калі ён там пачаў тыя абразы ў мой бок… Тобок тут ужо зразумела, што гэтыя паводзіны не толькі не змяніліся, яны, можа, нават пагоршыліся», — заявила Тихановская.
Напомним, в последние месяцы Сергей Тихановский в своем YouTube-канале проводит еженедельные стримы, в которых критикует беларусские демсилы, Офис Светланы Тихановской, саму лидерку демсил, блогеров и независимые СМИ.





