КГБ предложил сотрудничество члену Координационного совета от списка «Моладзевы наступ» Евгению Караулову, и тот согласился, опасаясь за свою семью. Об этом активист рассказал у себя в Facebook.
Караулов заявил, что первый раз ему позвонили с номера его бабушки 25 июня.
«Падымаю, а там мужчынскі голас. Вітаецца, кажа, што яго таксама завуць Жэня, і дадае: „Ты ж ведаеш, хто мы“. Я быў у шоку. Вобшукі ў маіх родных ужо былі разы 3, аднойчы мне нават даслалі зь невядомага нумару здымак з нашай кватэры ў Менску. Але так мне яшчэ ніколі не тэлефанавалі, і да бабулі раней не прыходзілі. Я адразу напісаў у фракцыю й праваабаронцам, і мне параілі паціху згортваць размову. Я спрабаваў яе скончыць, казаў, што ў мяне іншы сузвон. У адказ пачуў: „Калі родныя для цябе важныя, ты патэлефануеш“. Я зразумеў гэта як пагрозу, таму давялося гаварыць далей», — рассказал Караулов.
Разговор длился около 46 минут, за которые у активиста спросили об учебе, месте жительства, в какие поездки он ездит. Но больше всего сотрудника КГБ интересовал Координационный совет и как он работает. На вопросы об организации Караулов отвечал общей информацией, которая есть в свободном доступе в интернете.
«Пад канец суразмоўца быў відавочна незадаволены. У нейкі момант мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. Спачатку я адказаў „угу“, але ад мяне патрабавалі адназначнага адказу, і пад ціскам, баючыся за сямʼю, я сказаў „так“. Яшчэ мне загадалі анікому пра гэтую размову не расказваць, але ўжо было позна. Потым папрасілі нумар для сувязі, а пасьля гэтага запатрабавалі код з SMS для ўваходу ў Telegram. Гэта мяне працьверазіла. Коду я не атрымаў, так і сказаў, дадаў, што анічога перадаваць не зьбіраюся, і паклаў слухаўку», — рассказал Евгений.
С телефона его мамы прислали смс, что у него есть 10 минут, чтобы выйти на связь. Караулов заблокировал аккаунты, с которых приходили сообщения, и больше с ним никто не связывался. Позже он узнал, что к его маме в тот день пришли рано утром и забрали ее в КГБ. А у бабушки забрали телефон. Вечером того же дня маму отпустили, а примерно через неделю вернули технику.
«Пэўны час было ціха, але 28 жніўня маму затрымалі зноў, на гэты раз проста на працы. Мне патэлефанавалі, але як толькі я пачуў не яе голас, адразу заблякаваў акаўнт. Мама потым распавяла, што там „пажартавалі“, быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзьвярыма. На гэты раз яна правяла там толькі дзьве гадзіны. Прасілі перадаць мне, што хочуць „проста паразмаўляць“. А сёньня раніцай патэлефанавалі з бабулінага тэлефону. Я зноў адразу заблякаваў. Сказалі, што заўтра ўвечары зноў прыйдуць і забяруць тэлефон, каб „проста паразмаўляць“. Калі вам тэлефануюць з КДБ, у тым ліку з нумароў вашых родных, не ўступайце ў размову. Адразу блякуйце, бо калі пачнеце гаварыць, яны ўжо не адчэпяцца. І адразу пішыце праваабаронцам, яны дапамогуць», — посоветовал Караулов.
Напомним, в июне правозащитная инициатива Dissidentby сообщала о массовых попытках вербовки беларусов, находящихся за границей. По ее данным, с начала года сотрудники КГБ активизировали такую практику.





